Вымушаная эвакуацыя з-за... цыгарэты
29.09.2009
—
ЧП
|
Уноч на аўторак у Мiнску з iнтэрната давялося тэрмiнова эвакуяваць 29 жыльцоў з-за пажару. Паводле звестак аддзялення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, агонь успыхнуў каля паловы другой ночы ў пакоi iнтэрната па вулiцы Варвашэнi, 7. Пры тушэннi пажару iнтэрнат мусiлi пакiнуць жыльцы чацвёртага паверха. А вось 45-гадоваму гаспадару пакоя, дзе працавалi пажарныя, нi выратавальнiкi, нi ўрачы ўжо нiчым не змаглi дапамагчы — ён загiнуў. Паводле папярэднiх звестак, прычынай пажару стала неасцярожнасць мужчыны пры курэннi ў ложку. Ігар ГРЫШЫН. Калдуны з мiнайМiна часоў Вялiкай Айчыннай вайны трапiла непасрэдна ў бульбаўборачны камбайн i вылезла на транспарцёр разам з бульбай. Як расказалi ў цэнтры прапаганды i навучання Гомельскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сiтуацыях, здарэнне адбылося ў вёсцы Холмеч Рэчыцкага раёна. Страшная госця была абясшкоджана сапёрамi. Iрына АСТАШКЕВIЧ. Трагiчная рыбалкаНа штучным вадаёме ў в. Сваятычы (Ляхавiцкi раён) рабочы СВК "Жарабковiчы" вырашыў палавiць рыбу. Цяпер пракуратура высвятляе, што ў час той рыбалкi здарылася, бо 55-гадовы мужчына ўтапiўся. з хірургіі праз акно... Жыхар в. Уцёс Баранавiцкага раёна знаходзiўся на лячэннi ў хiрургiчным аддзяленнi бальнiцы. Па невядомай прычыне ён вырашыў развiтацца з жыццём i выкiнуўся з трэцяга паверху. Хворы загiнуў. Сымон Свiстуновiч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уноч на аўторак у Мiнску з iнтэрната давялося тэрмiнова эвакуяваць 29 жыльцоў з-за пажару. Паводле звестак аддзялення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, агонь успыхнуў каля паловы другой ночы ў пакоi iнтэрната па вулiцы Варвашэнi, 7. Пры тушэннi пажару iнтэрнат мусiлi пакiнуць жыльцы чацвёртага паверха. А вось 45-гадоваму гаспадару пакоя, дзе працавалi пажарныя, нi выратавальнiкi, нi ўрачы ўжо нiчым не змаглi дапамагчы — ён загiнуў. Паводле папярэднiх звестак, прычынай пажару стала неасцярожнасць мужчыны пры курэннi ў ложку. |
|