Кантралёры выявiлi парушальнiкаў. 21.by

Кантралёры выявiлi парушальнiкаў

29.09.2009 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Работнiкi Бярозаўскай мiжрайiнспекцыi сумесна са спецыялiстамi Камiтэта дзяржкантролю выявiлi факт забруджвання спiртзаводам "Пескаўскае" Бярозаўскага раёна абваднога канала возера Чорнае i прылеглых зямель. Прадпрыемству прад'яўлена прэтэнзiя на пакрыццё нанесенай шкоды ў памеры 31,4 мiльёна рублёў.

Адначасова была праведзена праверка ААТ "Альшэўскi птушкаплемзавод", падчас якой таксама выяўленыя парушэннi прыродаахоўнага заканадаўства. У дачыненнi да суб'екта гаспадарання распачаты адмiнiстрацыйны працэс. Падчас сумеснай працы дзяржiнспектараў з прадстаўнiкамi дзяржкантролю ўстаноўлены i факт забруджвання глебы i лесу сцёкамi ад комплексу па адкорме буйной рагатай жывёлы ААТ "Айчына" Пружанскага раёна. Нанесеная шкода ад усыхання дрэў ацэнена ў 7,8 мiльёна рублёў. Памер шкоды ад дэградацыi зямель яшчэ высвятляецца шляхам правядзення аналiзу проб вады i глебы.

Сяргей РАСОЛЬКА.

"Дачнiкi" за працай

З дачнага дамка каля в. Забалоцце Брэсцкага раёна нехта праз акно выкраў прадукты i адзенне. Але зладзеi на гэтым не спынiлiся i залезлi такiм жа чынам яшчэ на адну дачу i там прыхапiлi тэлевiзар "Фiлiпс", электрачайнiк, свяцiльнiк... Рабавалi два мясцовыя жыхары i госць з Брэста.

Залезла ў кiшэню...

Пенсiянер з г. Івацэвiчы паскардзiўся ў мiлiцыю на беспрацоўную, якая выкрала ў яго грошы. Высветлiлася, што напачатку яны выпiвалi, а затым жанчына залезла да пенсiянера ў кiшэню штаноў i скрала кашалёк.

Абакраў бацьку

У пенсiянера, якi пражывае ў Пiнску па вул. Кулiкова, нехта выкраў тэлевiзар i бялiзну. Пачалi шукаць i высветлiлася, што старога абрабаваў 25-гадовы сын, якi ўжо пабываў у турме. Злодзея шукаюць.

Сымон Свiстуновiч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Работнiкi Бярозаўскай мiжрайiнспекцыi сумесна са спецыялiстамi Камiтэта дзяржкантролю выявiлi факт забруджвання спiртзаводам "Пескаўскае" Бярозаўскага раёна абваднога канала возера Чорнае i прылеглых зямель. Прадпрыемству прад'яўлена прэтэнзiя на пакрыццё нанесенай шкоды ў памеры 31,4 мiльёна рублёў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика