ПРЭЗЕРВАТЫЎ З АМФЕТАМІНАМ
06.10.2009
—
ЧП
|
Трыццацiгадовага мужчыну ў Рагачове затрымалi аператыўнiкi ўпраўлення па наркакантролi i супрацьдзеяннi гандлю людзьмi ў момант, калi ён сышоў з цягнiка Санкт-Пецярбург—Гомель. З Расii грамадзянiн прывёз каштоўны груз — 17 грамаў белага парашку, запакаванага ў прэзерватыў. Экспертыза пацвердзiла, што рэчыва, якое наркадылер увесь час трымаў у руцэ — амфетамiн самай вышэйшай якасцi. Рэч у тым, што гандляры небяспечным рэчывам чысты амфетамiн разводзяць напаўняльнiкам, i толькi потым рэалiзуюць наркаманам. Такiм чынам, затрыманы кур'ер мог зарабiць на продажы каля 3 тысяч долараў ЗША. Цяпер вызначаецца прыналежнасць грамадзянiна да раней учыненых злачынстваў, звязаных са збытам наркотыкаў. Як паведамiў начальнiк упраўлення па наркакантролi i супрацьдзеяннi гандлю людзьмi УУС Гомельскага аблвыканкама Юрый Маркевiч, за 9 месяцаў года на Гомельшчыне было выяўлена звыш 500 злачынстваў па лiнii незаконнага абароту наркотыкаў. Амаль палова з iх — збыт наркатычных рэчываў. Хто сцягне больш?Ля вёскi Неглюбка ў Веткаўскiм раёне нехта разабраў мелiярацыйную сiстэму "Стаўбунка". Скрадзена 4 камплекты пад'ёмнiкаў i два рыгелi, якiя каштуюць 14,5 мiльёна рублёў. У якiм напрамку "зрабiлi ногi" каштоўным дэталям, высвятляе зараз следства, — гавораць у прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама. У вёсцы Вазнясенск Чачэрскага раёна вартаўнiк мясцовага сельскагаспадарчага прадпрыемства спакусiўся на кранштэйн ад трактара "Беларусь" вартасцю 10,5 мiльёна рублёў. Кантэйнер для смецця i дзiцячыя металiчныя арэлi ноччу былi выкрадзены невядомым на аўтастаянцы каля вёскi Целяшы ў Гомельскiм раёне, а ў Рэчыцкiм 25-гадовы грамадзянiн вырашыў, што шклопакеты, усталяваныя на будынку, дзе раней была крама "Журавiнка", цяпер патрэбныя толькi яму. Праваахоўнiкi лiчаць iнакш. Iрына АСТАШКЕВIЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трыццацiгадовага мужчыну ў Рагачове затрымалi аператыўнiкi ўпраўлення па наркакантролi i супрацьдзеяннi гандлю людзьмi ў момант, калi ён сышоў з цягнiка Санкт-Пецярбург—Гомель. З Расii грамадзянiн прывёз каштоўны груз — 17 грамаў белага парашку, запакаванага ў прэзерватыў. Экспертыза пацвердзiла, што рэчыва, якое наркадылер увесь час трымаў у руцэ — амфетамiн самай вышэйшай якасцi. |
|