Не плацiм камунальныя? У барак!. 21.by

Не плацiм камунальныя? У барак!

06.10.2009 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У сталiцы наспела неабходнасць выдзелiць спецыяльнае жыллё для адсялення грамадзян, якiя працяглы час не аплачваюць паслугi ЖКГ. Такую думку выказаў генеральны дырэктар ГВА "Мiнская гарадская жыллёвая гаспадарка" Уладзiмiр Рэентовiч.

Паводле яго слоў, аптымальна было б пасялiць злосных неплацельшчыкаў у дамы барачнага тыпу, якiя стаяць адасоблена i падлягаюць зносу да 2030 года. Адсутнасць падменнага жылля для даўжнiкоў становiцца ўсё больш актуальнай праблемай. Сёлета ў цэлым па горадзе па гэтай прычыне не былi пададзены ў суд 104 iскi аб высяленнi.

За апошнiя чатыры гады ў Мiнску колькасць грамадзян, якiя маюць пратэрмiнаваную запазычанасць па аплаце жыллёва-камунальных паслуг, знiзiлася з 10 да 6 працэнтаў. Сёння гаспадары 32 тысяч з 565 тысяч асабовых рахункаў не плацяць своечасова за камунальныя паслугi. Па маштабах гэта параўнальна з буйным горадам абласнога падпарадкавання, дзе пражывае больш за 70 тысяч чалавек. Сума пратэрмiнаванай запазычанасцi сёння складае 4,5 мiльярда рублёў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сталiцы наспела неабходнасць выдзелiць спецыяльнае жыллё для адсялення грамадзян, якiя працяглы час не аплачваюць паслугi ЖКГ. Такую думку выказаў генеральны дырэктар ГВА "Мiнская гарадская жыллёвая гаспадарка" Уладзiмiр Рэентовiч.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика