Падпальшчыка сенасховiшча шукаюць
08.10.2009
—
ЧП
|
Пажарныя выратавалi ад агню 20 тон сена пры тушэннi сенасховiшча ў Мiёрскiм раёне. На жаль, 30 тон сена "з'еў" агонь. Знiшчаны дах i сцены сенасховiшча. Збудаванне, што належыць сельскагаспадарчаму вытворчаму кааператыву "Мiкалаеўскi", знаходзiцца ў вёсцы Шарагi . Пра пажар а шостай гадзiне вечара паведамiў па тэлефоне "101" мясцовы жыхар. Мяркуецца, што сенасховiшча падпалiлi. Тэрыторыя, на якой яно знаходзiцца, не мае агароджы i нiкiм не ахоўваецца. Вiнаватага ў падпале шукаюць. Падлiчана папярэдняя страта ад пажару — пад 4 мiльёны рублёў. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пажарныя выратавалi ад агню 20 тон сена пры тушэннi сенасховiшча ў Мiёрскiм раёне. На жаль, 30 тон сена "з'еў" агонь. Знiшчаны дах i сцены сенасховiшча.
|
|