Папярэдняя прычына смерці ў Мінску турысткі з ЗША — захворванне
13.10.2009 16:32
—
ЧП
|
Папярэдняя прычына смерці ў Мінску турысткі з ЗША — захворванне. Пра гэта паведамілі ў гарадской пракуратуры. Праведзеная 13 кастрычніка судова‑медыцынская экспертыза не выявіла ў жанчыны цялесных пашкоджанняў. Дакладная прычына смерці будзе вядомая пасля атрымання вынікаў дадатковых даследаванняў. Нагадаем, пракуратура Цэнтральнага раёна Мінска праводзіць праверку па факце смерці 50‑гадовай грамадзянкі ЗША. Жыхарка штата Нью‑Йорк прыляцела ў Мінск 11 кастрычніка ў складзе экскурсійнай групы, якая накіроўвалася ў Расію. Вечарам яна ўладкавалася ў гатэлі «Еўропа». Прыкладна ў 23 гадзіны сведкі бачылі, як жанчына заходзіла ў гатэльны нумар. А раніцай 12 кастрычніка яе знайшлі мёртвай у ваннай. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Папярэдняя прычына смерці ў Мінску турысткі з ЗША — захворванне. Пра гэта паведамілі ў гарадской пракуратуры. |
|