Загінуў пад коламі манеўровага лакаматыва. 21.by

Загінуў пад коламі манеўровага лакаматыва

27.10.2009 16:17 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

29‑гадовы гамяльчанін загінуў вечарам 26 кастрычніка пад коламі манеўровага лакаматыва.

Як паведамілі ў пракуратуры Чыгуначнага раёна Гомеля, трагедыя адбылася прыблізна ў 21.00 на пад’язных пуцях да прадпрыемства «Гомельбудматэрыялы», дзе працаваў мужчына. Паводле папярэдняй інфармацыі, вечарам ён павінен быў заступіць на працу.

Акалічнасці здарэння высвятляюцца, пракуратура праводзіць праверку. Пакуль невядома, як мужчына апынуўся на рэйках, машыністы не могуць растлумачыць інцыдэнт. Рабочы памёр на месцы, колы лакаматыва перарэзалі яго літаральна на дзве часткі.

Алена Германовіч, БелаПАН

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
29‑гадовы гамяльчанін загінуў вечарам 26 кастрычніка пад коламі манеўровага лакаматыва.Як паведамілі ў пракуратуры Чыгуначнага раёна Гомеля, трагедыя адбылася...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика