Нарадзіла на кватэры ‑ і выкінула цельца. 21.by

Нарадзіла на кватэры ‑ і выкінула цельца

02.11.2009 15:02 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пракуратурай Савецкага раёна Мінска распачата і расследуецца справа па арт. 139 Крымінальнага кодэкса (забойства) па факце смерці нованароджанай дзяўчынкі.

Як паведамілі ў гарадской пракуратуры, труп дзіцяці быў знойдзены днём 29 кастрычніка каля аднаго з жылых дамоў на Лагойскім тракце.

Следча‑аператыўнай групай устаноўлена маці дзяўчынкі. Гэта 28‑гадовая жанчына без пэўнага месца жыхарства. Нараджала яна ў кватэры дома, каля якога знайшлі труп нованароджанай. Туды жанчына прыйшла ў госці. Роды прайшлі без медыцынскай дапамогі.

Згодна з высновамі судова‑медыцынскай экспертызы, смерць дзяўчынкі наступіла ад чэрапна‑мазгавой траўмы. Яе паходжанне і акалічнасці смерці дзіцяці высвятляюцца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пракуратурай Савецкага раёна Мінска распачата і расследуецца справа па арт. 139 Крымінальнага кодэкса (забойства) па факце смерці нованароджанай дзяўчынкі.Як...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика