Расійская рэжысёрка памёрла ад грыпу ў Мінску. 21.by

Расійская рэжысёрка памёрла ад грыпу ў Мінску

11.11.2009 00:11 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

10 лістапада ў 3-яй гарадской клінічнай бальніцы памёрла кінарэжысёр з Санкт-Пецярбургу44-гадовая Марыя Салаўцова. Звесткі пра ахвяры эпідэміі застаюцца разрозненымі і замоўчванымі ўладамі Беларусі.


Як паведамляюць расійскія інтэрнэт-рэсурсы Марыя Салаўцова паступіла ў шпіталь тры дні назад з сімптомамі грыпу. Потым яе стан пагоршыўся, і жанчыну былі вымушаныя перавесці ў рэанімацыю. У аўторак Салаўцова памёрла.

Расійскія блогеры, якія ведалі Марыю, не падбіраюць выразаў, а пішуць, што яна памёрла ад свінога грыпу. У Мінску яна знаходзілася на здымках новага фільму, якога даўно чакала.

Марыя Салаўцова нарадзілася 23 мая 1965 году ў Санкт-Пецярбурзе. Яна здымала дакументальнае і гульнявое кіно, але была найбольш вядомая як першапраходзец «новага расійскага дубляжа», які пачаўся ў 1990-ыя на студыі «Нева-1».

Яна зняла такія дакументальныя фільмы, як «Дзеці блакады», «Апошняя вахта», фільм-партрэт «Надзея Кашаварава», серыялы — «Марскія д’яблы», «Паляванне на Папялушку».

Сёлетні грып асаблівы: ён дае шмат ускладненняў у маладых людзей. Самае частае ўскладненне — гэта хуткацечная пнеўманія.

У аўторак сталі вядомы звесткі па Гомельшчыне. У вобласці пнеўманія дыягнаставана ў 827 чалавек, у тым ліку ў 643 дарослых і ў 184 дзяцей. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Гомельскага аблвыканкама.

Усяго ў вобласці з 2 па 9 лістапада дыягназ «грып» і «вострыя рэспіраторныя захворванні (ВРЗ)» пастаўлены 48 752 чалавекам, з іх удзельная вага дзяцей склала 49% (24 051), дарослых — 51% (24701). Доля шпіталізаваных склала 2,7% (1299 чалавек). Сярод шпіталізаваных пераважаюць дзеці (60%).

Ад пнеўманіі ў Гомельскай вобласці памерлі 8 чалавек.

Аб выяўленых выпадках грыпу A(H1N1) прэс-служба не паведамляе, як і абласны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Свежай інфармацыі ў агульнанацыянальным маштабе па стане на аўторак няма. Галоўная санітарная доктарка краіны Валянціна Качан заявіла пра зніжэнне колькасці новых хворых на 4—25%. Варта адзначыць, што ў мінулыя тыдні яна давала інфармацыю, якую незалежныя СМІ пасля дакументальна абверглі — пра адсутнасць смяротных выпадкаў і дэфіцыту медыкаментаў.

У мінулую пятніцу старшыня Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Дзмітры Піневіч назваў лічбу 1266 захварэлых на пнеўманію ў сталіцы ад пачатку эпідэміі. Лічбы ахвяраў ён не назваў. Вось што ён сказаў: «На жаль, яна павялічваецца. Я ніякім чынам не спрашчаю сітуацыю, скажу – пнеўманіі дастаткова шмат, гэта адна з асаблівасцей эпідсітуацыі. Я хачу сказаць, што ўсе краіны свету паказваюць да сотні памерлых ва ўмовах віруснай інфекцыі. ... На жаль, у нас ёсць страты сярод маладых людзей. Гэта адзін з непрыемных момантаў гэтай эпідэмічнай сітуацыі».

Вядома, што за першыя два тыдні эпідэміі ў Мінску з грыпам і ВРВІ ў паліклінікі звярнуліся 108 тыс. жыхароў сталіцы.

У аптэках і медустановах Мінска і іншых гарадоў застаюцца перабоі з марлевымі павязкамі. Дагэтуль няма ў аптэках у дастатковай колькасці некаторых антывірусных прэпаратаў і прафілактычных сродкаў.

Звесткі ад кіраўніцтва Гомельскай вобласці і інфармацыя пра смерць Салаўцовай — напамін пра неабходнасць берагчыся і памятаць пра эпідэмічную небяспеку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
10 лістапада ў 3-яй клінічнай бальніцы памёрла кінарэжысёр з Санкт-Пецярбургу 44-гадовая Марыя Салаўцова. Звесткі пра ахвяры эпідэміі застаюцца разрозненымі і замоўчванымі ўладамі Беларусі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика