У Мінску скарацілася колькасць угонаў і крадзяжоў аўтатранспарту. 21.by

У Мінску скарацілася колькасць угонаў і крадзяжоў аўтатранспарту

25.11.2009 17:05 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мінску за 10 месяцаў 2009 года ў параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам адзначана зніжэнне колькасці ўгонаў і крадзяжоў аўтамашын.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкама, усяго са студзеня па кастрычнік у сталіцы было зафіксавана 255 угонаў і 100 крадзяжоў аўтамабільнай тэхнікі. Найбольш часта аб’ектамі злачынстваў станавіліся аўтамабілі марак «ВАЗ»(105),

«Фальксваген» (28), «Опель» (22), «БМВ» (21) і «Аўдзі» (19).

У большасці выпадкаў крадзяжы і ўгоны ўчыняюцца ў начны час сутак з неахоўных, дрэнна асветленых дваровых тэрыторый. Ад агульнай колькасці заяўленых у вышук аўтамашын толькі прыкладна 10% былі аснашчаны ахоўнай сігналізацыяй.

Міліцыяй вернута ўладальнікам 296 аўтамашын — больш як 83% ад агульнай колькасці выкрадзенага аўтатранспарту. Акрамя таго, сёлета раскрыта 20 злачынстваў мінулых гадоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску за 10 месяцаў 2009 года ў параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам адзначана зніжэнне колькасці ўгонаў і крадзяжоў аўтамашын.Як паведамілі ў аддзеле...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика