А дзе ж тыя случакі, што хадзілі ў чын
26.11.2009 11:48
—
ЧП
|
Двух мужчын затрымалі ў Слуцкім раёне па падазрэнні ў жорсткім забойстве: яны з карыслівых мэтаў задушылі аднавяскоўца, пасля чаго спалілі і закапалі ў лесе яго труп. Пра гэта паведамілі ва Упраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС. Двое жыхароў вёскі Гацук 1980 і 1954 гадоў нараджэння ў гаражы з карыслівых мэтаў задушылі аднавяскоўца ‑ непрацуючага 33‑гадовага мужчыну. Пасля чаго вывезлі яго труп ў лясны масіў паблізу вёскі Белы Бор, дзе спалілі і закапалі. Астанкі былі знойдзены ў згаданым месцы. Падазраваныя ў жорсткім і цынічным забойстве затрыманыя. У дачыненні да іх заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.139 КК Беларусі. Адзін з злачынцаў раней ужо быў судзімы за згвалтаванне і крадзяжу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Двое жыхароў Слуцкага раёна задушылі аднавяскоўца, а потым спалілі і закапалі ў лесе яго труп. |
|