А пярсцёнак знiк
17.12.2009
—
ЧП
|
Пенсiянерка з Баранавiчаў заявiла ў мiлiцыю, што нехта з яе дома выкраў залаты пярсцёнак: адчынiў вакно i залез у хату. У аператыўнiкаў падазрэнне выклiкаў унук бабулi, якi ў свае 22 гады нiдзе не вучыўся i не працаваў. Мiлiцыянеры затрымалi ўнука i не памылiлiся, але пярсцёнка пры iм ужо не было. Пiратэхнiка пад плотамПiратэхнiчнымi вырабамi гандляваць сёння складана, але невялiкiмi партыямi з-пад крыса збыць спрабуюць. Праўда, як толькi ўзнiкае падазрэнне на праверку, то гандляры тут жа стараюцца пазбавiцца ад петардаў. На рынку "Цэнтральны" ў Баранавiчах знайшлi кiнуты пакет з 414 пiратэхнiчнымi вырабамi, на рынку "Аляксееўскiм" таксама валяўся пакет з 292 петардамi. А аднаго хлопца на гэтым жа рынку ўдалося схапiць за руку — пакет не паспеў выкiнуць. А што рабiў вартаўнiк?Ноччу нехта пабываў на ферме гаспадаркi "Застарынскае" (Баранавiцкi раён) з нядобрым намерам. Пасля яго наведвання з фермы "сышлi" восем бычкоў i цялушак. Вартаўнiк нiчога не бачыў, а злодзея шукае мiлiцыя. Сымон Свiстуновiч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пенсiянерка з Баранавiчаў заявiла ў мiлiцыю, што нехта з яе дома выкраў залаты пярсцёнак: адчынiў вакно i залез у хату. У аператыўнiкаў падазрэнне выклiкаў унук бабулi, якi ў свае 22 гады нiдзе не вучыўся i не працаваў. Мiлiцыянеры затрымалi ўнука i не памылiлiся, але пярсцёнка пры iм ужо не было. |
|