Максiмка не прайшоў
29.12.2009
—
ЧП
|
Спробу ўвозу буйной партыi "шэрага" спiрту спынiлi супрацоўнiкi Вiцебскай мытнi сумесна з калегамi з КДБ i мiлiцыi. Як паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камiтэта, увагу прыцягнуў аўтамабiль УАЗ, якi на вялiкай хуткасцi ўехаў на тэрыторыю Лёзненскага раёна з боку Расii. Пры аглядзе транспартнага сродку высветлiлася: у iм схавана адразу 240 полiэтыленавых пяцiлiтровых бутэлек са спiртам. Нiякiх суправаджальных дакументаў на тавар не было, затое неўзабаве на месца здарэння прыбыў невядомы, якi прапанаваў "разысцiся па-добраму"— за 3 тысячы расiйскiх рублёў. Калi ж гэта не спрацавала, iнiцыятыву ўзяў вадзiцель. Са скаргамi на холад ён папрасiўся сесцi ў аўтамабiль, каб пагрэцца. Аднак лiтаральна праз некалькi хвiлiн пакiнуў салон — тут распачаўся пажар, прычынай якога, як высветлiлася пазней, стаў падпал. Тым не менш груз захаваць удалося — ён канфiскаваны, па факце кантрабанды пачаўся разбор. Адначасова вырашаецца пытанне аб пачатку крымiнальнай справы за спробу дачы хабару. Сяргей ГРЫБ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спробу ўвозу буйной партыi "шэрага" спiрту спынiлi супрацоўнiкi Вiцебскай мытнi сумесна з калегамi з КДБ i мiлiцыi.
|
|