За феерверк заплацiў вокам. 21.by

За феерверк заплацiў вокам

06.01.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Для 35-гадовага мiнчанiна святкаванне Новага года завяршылася сумна: ён страцiў 50 працэнтаў зроку ў вынiку выбуху петарды.

Як паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў аддзяленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, здарэнне адбылося 1 студзеня ў Савецкiм раёне сталiцы, дзе кампанiя ў адной з устаноў адзначала надыход 2010 года. Свята было вырашана ўпрыгожыць з дапамогай пiратэхнiкi, а пацярпелы якраз i знаходзiўся ў кампанii маладых людзей, што выйшлi на вулiцу паглядзець на салют. Мiж iншым, паводле першапачатковай праверкi, ён разам з iншымi i ставiў тыя петарды, ад якiх пасля i здарылiся непрыемнасцi. І хоць людзi адышлi, здавалася б, на бяспечную адлегласць, выбух "знайшоў" сваю ахвяру: удар прыйшоўся ў вока пацярпеламу. Насамрэч, падкрэслiваюць сталiчныя праваахоўнiкi, цяжка спрагназаваць траекторыю палёту разраду, тым больш, калi феерверк робяць не спецыялiсты, якiя да таго ж выкарыстоўваюць пiратэхнiку, набытую з-пад крыса. Што датычыцца пацярпелага, то ён быў дастаўлены ў бальнiцу, дзе пасля аперацыi ўрачы вынеслi несуцяшальны дыягназ: кантузiя 4 ступенi, размазджэрванне яблыка вока, тэрмiчны апёк кан'юктывы, апёкi скуры 1-2 ступенi...

Iгар ГРЫШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для 35-гадовага мiнчанiна святкаванне Новага года завяршылася сумна: ён страцiў 50 працэнтаў зроку ў вынiку выбуху петарды.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика