У Баранавічах за адзін дзень збілі на пераходах дзвюх жанчын. 21.by

У Баранавічах за адзін дзень збілі на пераходах дзвюх жанчын

17.01.2010 17:05 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У першым выпадку віноўнік ДТЗ збег з месца здарэння. Другі кіроўца адвёз пацярпелую ў бальніцу.

Першае дарожна-транспартнае здарэнне адбылася раніцай 14 студзеня па вул. Фралянкова. 42-гадовая жанчына пераходзіла праезную частку па вызначаным нерэгуляваным пешаходзе. Як раз у гэты момант з боку вул. Паўлава ў бок вул. Першукевіча ехаў грузавік. Па словах дзяржаўтаінспектара АДАІ Баранавіцкага ГУУС Андрэя Валкавыцкага, вадзіцель, як мяркуецца, не проста не прапусціў жанчыну, але нават не заўважыў, як яго грузавік закрануў яе, у выніку чаго жанчына-пешаход упала на дарогу. «Кіроўца не спыніўся, як гэтага патрабуюць правілы дарожнага руху, а пакінуў месца ДТЗ. Пацярпелая запомніла нумар машыны і цяпер мы шукаем гэтага вадзіцеля », – сказаў Андрэй Валкавыцкі. На шчасце, жанчына сур"ёзна не пацярпела і пасля аказанай ёй першай медыцынскай дапамогі была адпушчаная дахаты.

Другая аварыя адбылася некалькімі гадзінамі пазней на вул. Камсамольскай, на пешаходным пераходзе насупраць Дома афіцэраў. Жанчына прыкладна такога ж ўзросту, што і першая пацярпелая, таксама пераходзіла дарогу па пераходзе, калі яе збіла легковушка. Кіроўца тут жа спыніўся, пасадзіў пацярпелую ў машыну і адвёз яе ў шпіталь, дзе ёй была аказана неабходная дапамога.

Intex-press

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У першым выпадку віноўнік ДТЗ збег з месца здарэння. Другі кіроўца адвёз пацярпелую ў бальніцу.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика