Грамадзянін ПАР, які напаў на банк у Баранавічах, сцвярджае, што паказанні з яго выбівалі
18.01.2010 18:09
—
ЧП
|
На працэсе 15 студзеня Джордж Дзідэрыку Прынслу (Prinsloo George Diederik) адмовіўся ад сваіх паказанняў, дадзеных у ходзе папярэдняга расследавання. Суд перанесены.
«Мне прыгразілі, што калі я не буду казаць так, як мне кажуць, то мяне абвінавацяць у тэрарызме, згвалтаванні, а таксама рабаванні іншага банка», — Ён таксама заявіў, што нібыта пісаў дзве скаргі ў пракуратуру на дзеянні міліцыі, але не атрымаў на іх адказу. «Пасля гэтага, у лістападзе я напісаў ліст на 25 аркушах прэзідэнту Беларусі Лукашэнку, каб ён ва ўсім разабраўся», — сказаў Прынслу. Падчас судовага разбору Прынслу казаў зусім не тое, што запісана ў яго паказаннях у крымінальнай справе. Розніцу ў паказаннях абвінавачаны патлумачыў наступным чынам: «Мяне білі па спіне, спрабавалі душыць, а яшчэ ўвесь час дапытвалі без адваката і днём, і ноччу». Прынслу адмаўляе, што ён старанна і доўга прадумваў рабаванне (хоць у яго з сабой у сумцы апынуліся нажніцы, кайданкі, газавы балончык, шапачка і нож). Ён адмовіўся ад паказанняў, што за два тыдні да нападу на банк купіў на апошнія грошы на апошнія грошы. «Я прывёз шапачку з сабой з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, — сказаў Прынслу. — Гэта лыжная шапачка са спецыяльнай прораззю для вачэй, а складны нож заўсёды нашу ношу з сабой, бо баюся нападу ў чужой краіне». Пісталеты ён нібыта купіў ўсяго толькі за некалькі дзён да нападу на банк, і толькі ў той момант, па яго словах, у яго саспела ідэя абрабавання. На судзе Принслу заявіў, што перад тым, як ён зайшоў у банк, перад ім з’явіўся вобраз бацькі, але гэта яго не спыніла. «Я быў не ў сваім нармальным стане, я быў не я», — сказаў абвінавачаны. Пасяджэнне суда па справе Прынслу было адкладзенае да 26 студзеня. Суд пастанавіў даручыў пракурору Баранавічаў правесці расследаванне заявы абвінавачанага аб прымяненні да яго недазволеных метадаў следства. Варта адзначыць, што на мінулым тыдні «Intex-press» пісала пра тое, што ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі *** Нагадаем, што 10 чэрвеня 2009 году грамадзянін ПАР Джордж Дзідэрыку Прынслу здзейсніў напад на адзін з філіялаў «Беларусбанку» ў Баранавічах. У часе нападу мужчына ўдарыў дзвюх жанчын — супрацоўніцу банку і наведніцу ўстановы. 38-гадовая супрацоўніца філіялу ад ўдару нападніка павалілася на банкамат і моцна ўдарылася аб яго галавой. Затрымалі злачынцу, які знаходзіўся на тэрыторыі Беларусі без рэгістрацыі, 12 чэрвеня ў Мінску. Дапамог следству баранавіцкі хлопчык, які бачыў рабаўніка, калі той выбягаў з банка. Дзякуючы сведчанням хлопчыка быў складзены якасны фотаробат. Інтэрпол вышуквае Джорджа Дзідэрыка Прынслу за сексуальныя злачынствы супраць дзяцей. Яго вінавацяць у згвалтаванні дзяўчат 11 і 15 гадоў, вырабе дзіцячай парнаграфіі і махлярстве. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працэсе 15 студзеня Джордж Дзідэрыку Прынслу (Prinsloo George Diederik) адмовіўся ад сваіх паказанняў, дадзеных у ходзе папярэдняга расследавання. Суд перанесены.
|
|