12 мiльёнаў рублёў у бронзе
11.02.2010
—
ЧП
|
Пiльны мiлiцыянер збярог iх магiлёўскаму прадпрыемству. 5 лютага каля 2 гадзiн уначы кампанiя з чатырох маладых людзей спрабавала абакрасцi завод "Строммашына". Узрост зладзеяў — ад 21 да 24 гадоў, трое раней судзiмыя. Адзiн з iх працаваў на заводзе. Яны разбiлi акно ў прыбiральнi i адтуль пранiклi ў склад. Праз разбiтае акно выкiдалi на вулiцу бронзавыя вырабы да прасавальных станкоў. Потым маладыя людзi перацягвалi вельмi цяжкую бронзу да аўтамабiля. На апошнiм этапе крадзяжу падазроную мiтусню на вулiцы заўважыў супрацоўнiк Ленiнскага РАУС, якi вяртаўся з дзяжурства. Мiлiцыянер выклiкаў нарад, якi затрымаў начных зладзеяў. Алена Казлова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пiльны мiлiцыянер збярог iх магiлёўскаму прадпрыемству. 5 лютага каля 2 гадзiн уначы кампанiя з чатырох маладых людзей спрабавала абакрасцi завод "Строммашына". Узрост зладзеяў — ад 21 да 24 гадоў, трое раней судзiмыя. Адзiн з iх працаваў на заводзе. |
|