Закаханыя згарэлі на Дзень святога Валянціна ў Барысаве
15.02.2010 16:35
—
ЧП
|
Трагедыяй скончылася святкаванне Дня святога Валянціна для закаханых пары ў Барысаве. З‑за пакінутай без нагляду свечкі хлопец і дзяўчына згарэлі ў прыватным доме. У ноч з 14 на 15 лютага ў прыватным доме ў Барысаве адбыўся пажар. Пра ўзгаранне паведамілі суседзі. Але з прыбыццём ратавальнікаў будынак быў ужо ахоплены агнём. Загінулі 27‑гадовая дзяўчына і 26‑гадовы хлопец. Пара вырашыла зладзіць рамантычны вечар, і малады чалавек спецыяльна дзеля гэтага прыехаў з Мінска. Папярэдняя прычына ўзгарання — пакінутая без нагляду свечка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трагедыяй скончылася святкаванне Дня святога Валянціна для закаханых пары ў Барысаве. З‑за пакінутай без нагляду свечкі хлопец і дзяўчына згарэлі ў прыватным... |
|