Махлярка абяцала танныя будматэрыялы
16.02.2010
—
ЧП
|
У Вiцебску махлярка абяцала параўнальна танныя будаўнiчыя матэрыялы грамадзянам, якiя рабiлi рамонты ў сваiх кватэрах або будавалi дамы. Як паведамiў "Звяздзе" Андрэй Салаўёў, намеснiк начальнiка Упраўлення па барацьбе з эканамiчнай злачыннасцю УУС Вiцебскага аблвыканкама, ужо вядома, што мiнiмум шэсць жыхароў абласнога цэнтра сталi ахвярамi махляркi. Схема падману людзей была вельмi простай. Патэнцыйным пакупнiкам жанчына называла сябе iндывiдуальным прадпрымальнiкам, прасiла перадплату за будаўнiчыя матэрыялы па цэнах, нiжэйшых за рынкавыя i знiкала. Усяго такiм чынам зарабiла каля 18 мiльёнаў рублёў, 14 тысяч расiйскiх рублёў, 1,5 тысячы долараў ЗША. I гэта толькi тое, што ўжо змаглi падлiчыць, бо не выключаецца, што 47-гадовая жанчына падманула значна больш людзей. Яна, дарэчы, раней была асуджана за махлярства. За свае крымiнальныя дзеяннi прадпрымальная жанчына можа быць пазбаўлена волi мiнiмум на 2 гады, максiмум — на 7 гадоў ды яшчэ з канфiскацыяй маёмасцi. Аляксандр ПУКШАНСКI. Краў, што прадаваў Пад выглядам смецця разам з пустымi каробкамi прадавец адной са сталiчных абутковых крамаў выносiў на вулiцу жаночы i мужчынскi абутак.Дырэктар крамы выявiла прапажу тавару, адзначаюць у аддзяленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, калi хiтрун паспеў такiм чынам знесцi 12 пар абутку. Жанчына звярнулася па дапамогу ў мiлiцыю, супрацоўнiкi якой хутка выйшлi на след злодзея. Апошнi, мiж iншым, захоўваў крадзенае дома. Iгар ГРЫШЫН. Вызвалiўся — i зноў у турмуЛiчаныя днi правёў на волi малады чалавек, якi ў пачатку лютага вызвалiўся з месцаў пазбаўлення волi: на гэты раз "засвяцiўся" зламыснiк на рынку "Ждановiчы", дзе не ўтрымаўся ад спакусы, каб не выкрасцi з гандлёвай палаткi... крэм для абутку i вадкасць для зняцця лаку. Ранейшае пакаранне небарака, паводле звестак прэс-афiцэра Цэнтральнага РУУС Кацярыны Лiсоўскай, таксама адбываў за крадзеж. На гэты раз выхад на волю ён святкаваў з сябрам на рынку, дзе яны выпiлi, а пасля, бачна, хлопца пацягнула на прыгоды. Затрымалi зладзюжку праз паўгадзiны пасля ўчынення крадзяжу. Iгар ГРЫШЫН. Нож у спiнуатрымала 58-гадовая жанчына, якая прыбiралася па сваёй гаспадарцы, калi да яе зайшла суседка, якая лiчыцца афiцыйна жыхаркай Мiнска, але ж пастаянна жыве ў вёсцы Хлупiн Жыткавiцкага раёна. 60-гадовая кабета нападпiтку нанесла суседцы, якая ў гэты момант нахiлiлася, глыбокую нажавую рану. Як паведамiў начальнiк крымiнальнай мiлiцыi аддзела ўнутраных спраў Жыткавiцкага раёна Яўген Купрацэвiч, быццам бы ў жанчыны, якая напала, была даўняя крыўда на мужа пацярпелай. У падрабязнасцях узаемаадносiнаў суседзяў яшчэ будуць разбiрацца следчыя. Пакуль жа адна з жанчын — на бальнiчным ложку, а другая — у iзалятары часовага ўтрымання. Iрына АСТАШКЕВIЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Вiцебску махлярка абяцала параўнальна танныя будаўнiчыя матэрыялы грамадзянам, якiя рабiлi рамонты ў сваiх кватэрах або будавалi дамы. Як паведамiў "Звяздзе" Андрэй Салаўёў, намеснiк начальнiка Упраўлення па барацьбе з эканамiчнай злачыннасцю УУС Вiцебскага аблвыканкама, ужо вядома, што мiнiмум шэсць жыхароў абласнога цэнтра сталi ахвярамi махляркi.
|
|