Ударыў міліцыянта за пляшку піва. 21.by

Ударыў міліцыянта за пляшку піва

17.02.2010 10:24 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цяпер аматару бурштынавага напою з Баранавічаў пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

«26-гадовы хлопец падышоў да касіру з пляшкай піва. Высветлілася, што грошай, каб разлічыцца за піва, у яго не было, і малады чалавек прапанаваў супрацоўніцы крамы ўзяць у якасці аплаты ягоны мабільны тэлефон», — распавёў першы намеснік начальніка Баранавіцкага аддзела дэпартамента аховы Мікалай Церах.

Прадавачка запатрабавала паставіць піва на месца і пакінуць краму, але хлопец расставацца з бутэлькай не жадаў. У сварку ўвязаўся гараджанін, што стаяў за хлопцам наступным у чарзе. Ён запатрабаваў не затрымліваць чаргу. Паміж мужчынамі завязалася бойка, і прадавец, разумеючы, што супакоіць мужчынаў уласнымі сіламі не атрымаецца, націснула трывожную кнопку.

Нарад аховы быў вымушаны быў прымяніць сілу, бо раз’юшаныя мужчыны не рэагавалі на іх патрабаванні спыніць бойку, а аматар піва нават кінуўся з кулакамі на супрацоўніка Дэпартамента аховы і ўдарыў яго ў твар.

У выніку на парушальнікаў прыйшлося апрануць кайданкі, а аднаму, па словах Мікалая Цераха, давялося нават звязаць ногі.

На маладых людзей складзены адміністрацыйныя пратаколы за дробнае хуліганства. Акрамя таго, пракуратурай г. Баранавічы на жыхара Баранавіцкага раёна, які ўдарыў ахоўніка, заведзеная крымінальная справа па арт. 364 КК РБ (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі), згодна з якога маладому чалавеку можа пагражаць да 6 гадоў пазбаўлення волі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяпер аматару бурштынавага напою з Баранавічаў пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика