На будаўніцтве праваслаўнага храма ў Брэсце загінуў яго настаяцель
24.02.2010 22:41
—
ЧП
|
На будоўлі праваслаўнага храма, які ўзводзіцца ў Брэсце на вуліцы Беларускай, у выніку падзення з пляцоўкі пад"ёмніка загінуў настаяцель і атрымаў цялесныя пашкоджанні прыхаджанін. Як паведаміў следчы пракуратуры Ленінскага раёна Брэста Аляксей Ярошык, трагедыя здарылася ў другой палове дня 24 лютага ўнутры царквы. Вядома, што 58-гадовы настаяцель храма і 42-гадовы прыхаджанін стаялі на перасоўнай пляцоўцы будаўнічага стоечнага пад"ёмніка. Паводле папярэдніх звестак, абарваўся металічны трос пляцоўкі, якая разам з людзьмі на ёй упала з вышыні. Настаяцель храма загінуў на месцы. Прыхаджанін шпіталяваны ў рэанімацыйнае аддзяленне Брэсцкай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Праверку па гэтым факце праводзіць пракуратура Ленінскага раёна Брэста. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На будоўлі праваслаўнага храма, які ўзводзіцца ў Брэсце на вуліцы Беларускай, у выніку падзення з пляцоўкі пад"ёмніка загінуў настаяцель і атрымаў цялесныя...
|
|