У Баранавіцкім раёне патануў 44‑гадовы мужчына
04.03.2010 15:21
—
ЧП
|
У Баранавіцкім раёне праваліўся пад лёд і патануў 44‑гадовы машыніст цеплавоза вытворчага рэспубліканскага унітарнага торфапрадпрыемства «Калпеніца». Як паведамілі ў пракуратуры раёна, трагедыя адбылася 3 сакавіка прыкладна ў 13.45 недалёка ад вёскі Загор’е. Машыніст вёў цеплавоз па вузкакалейнай чыгунцы. На адным з яе ўчасткаў ён спыніў цеплавоз і выйшаў паглядзець рыбалоўныя снасці, якія ўстанавіў на прыродным вадаёме, размешчаным у забалочанай мясцовасці. Памочнік машыніста, занепакоены доўгай адсутнасцю калегі, пайшоў шукаць яго і ўбачыў сляды на лёдзе і палонку. Пасля беспаспяховых спроб знайсці зніклага супрацоўніка, работнікі торфапрадпрыемства звярнуліся ў МНС. Ратавальнікі пры дапамозе адмысловага рыштунку прыкладна ў 17.15 выцягнулі цела машыніста цеплавоза з вады. Загінулы — жыхар пасёлка Акцябрскі. Праверку па гэтым факце праводзіць пракуратура Баранавіцкага раёна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Баранавіцкім раёне праваліўся пад лёд і патануў 44‑гадовы машыніст цеплавоза вытворчага рэспубліканскага унітарнага торфапрадпрыемства «Калпеніца».Як... |
|