Фізрука злавілі на хабары. 21.by

Фізрука злавілі на хабары

04.03.2010 16:28 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Лідзе затрыманы і ўзяты пад варту выкладчык фізкультуры адной з мясцовых навучальных устаноў.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Гродзенскага аблвыканкама, 56‑гадовы выкладчык падазраецца ў атрыманні хабару ад студэнтаў за выстаўленне завышаных адзнак, вывядзенне сярэдняга бала, неабходнага для атрымання стыпендыі, за вырашэнне пытання аб адпрацоўцы заняткаў.

Фізрук быў затрыманы ў лютым пры атрыманні хабару ў памеры 140 тыс. рублёў. Яму інкрымінуецца яшчэ некалькі злачынных эпізодаў. У якасці хабару былі і 50 даляраў, і паўтоны брыкету.

У дачыненні да выкладчыка Лідскім РАУС распачата справа па ч. 2 арт. 430 КК (атрыманне хабару паўторна).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Лідзе затрыманы і ўзяты пад варту выкладчык фізкультуры адной з мясцовых навучальных устаноў.Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика