Фiнансавая мiлiцыя выкрыла буйны крадзеж бiяпалiва. 21.by

Фiнансавая мiлiцыя выкрыла буйны крадзеж бiяпалiва

13.03.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чатыры жыхары Касцюковiчаў кралi бiядызельнае палiва з цеплавозаў Беларускага цэментнага завода. Упраўленне Дэпартамента фiнансавых расследаванняў КДК па Магiлёўскай вобласцi спынiла дзейнасць злачыннай групы.

Затрыманы 24-гадовы мужчына, якi на сваiм мiкрааўтобусе "Фальксваген Каравэла" перавозiў 300 лiтраў бiядызелю. Як высветлiлася, палiва крадзенае, а дапамагалi яго "прыватызаваць" два машынiсты цеплавозаў чыгуначнага цэха на цэментным заводзе, а таксама памочнiк машынiста, якi з'яўляецца бацькам затрыманага маладога чалавека. Здабытае на прадпрыемстве палiва рэалiзоўвалася ў Касцюковiчах уладальнiкам аўтамабiляў па цане 1000 рублёў за лiтр.

Распачата крымiнальная справа, на затрыманы аўтамабiль накладзены арышт. Як паведамiў начальнiк арганiзацыйна-iнспектарскага аддзела УДФР КДК па Магiлёўскай вобласцi Аляксандр Шаройкiн, следства ўжо даказала крадзеж 2500 лiтраў палiва на суму 3,6 мiльёна рублёў. Зладзеям пагражае зняволенне да 5 гадоў.

Ілона Iванова.

Трывожная старасць

Пачуўшы звон разбiтага шкла ў дзвярах, 82-гадовы пенсiянер з в. Трасцянiца Камянецкага раёна пайшоў паглядзець, што там здарылася. Вось тут на дзеда напалi двое i пачалi збiваць яго нагамi i рукамi.

Ад пабояў мужчына памёр у сваёй хаце. Следчая група ўстанавiла, што напад зрабiў 21-гадовы жыхар в. Ратайчыцы разам з 20-гадовым напарнiкам з в. Навiцковiчы. Забойцы напачатку залезлi ў хату, каб абакрасцi старога, але калi ўбачылi, што цiха зрабiць гэта не ўдасца, то з хаты нiчога не ўзялi, але пенсiянера забiлi.

У в. Вялута (Лунiнецкi раён) таксама пацярпеў пенсiянер. Яго у сваёй хаце ноччу моцна збiлi аднавяскоўцы — 25 i 28 гадоў. З паламанымi рэбрамi i пашкоджаным лёгкiм гаспадара даставiлi ў бальнiцу.

Сымон Свiстуновiч.

З рыэлтараў — у ... наркадылеры

Амаль паўкiлаграма марыхуаны выявiлi ў аўтамабiлi мiнчанiна супрацоўнiкi дзяржбяспекi i пагранiчнiкi ў пункце пропуску "Брузгi", паведамляе прэс-служба УКДБ па Гродзенскай вобласцi.

Камiтэтам дзяржбяспекi была атрымана iнфармацыя пра магчымую спробу ўвозу наркатычных сродкаў на тэрыторыю Беларусi. Быў вядомы i перавозчык, якi неўзабаве i з'явiўся ў "Брузгах". На стандартнае пытанне пагранiчнiка пра наяўнасць забароненых для ўвозу прадметаў i тавараў малады чалавек адказаў адмоўна, аднак агляд машыны гэта не пацвердзiў. У салоне легкавiка былi выяўленыя тры запаяныя ўпакоўкi з-пад кавы, i службовы сабака iмгненна адрэагаваў на рэчыва, якое там знаходзiлася. А экспертыза пацвердзiла: марыхуана.

У дачыненнi да мiнчанiна Упраўленнем КДБ па Гродзенскай вобласцi ўзбуджана крымiнальная справа па артыкуле "кантрабанда наркатычных сродкаў", якi прадугледжвае пакаранне ад трох да сямi гадоў пазбаўлення волi.

Наркадылер да нядаўняга часу быў заснавальнiкам рыэлтарскай кампанii ў адной з краiн Усходняй Еўропы. Яна не вытрымала крызiсных з'яў i збанкрутавалася. Следству яшчэ трэба высветлiць, цi не выкарыстоўвалася гэтая фiрма раней для легалiзацыi атрыманых злачынным шляхам грошай. Цi мо былы рыэлтар з дапамогай наркатрафiку вырашыў палепшыць сваё матэрыяльнае становiшча?

Барыс ПРАКОПЧЫК.

...I памерлi ў адзiн дзень

Два абгарэлыя трупы знойдзены ранiцай ў адселеным 4-кватэрным доме з адключанай электраэнергiяй у пасёлку Рассвет Добрушскага раёна.

Тут дажывалi свой век 60-гадовая жанчына з сужыцелем, на 2 гады за яе старэйшым. Яны разам атрымалi пенсiю, разам урачыста пайшлi адзначаць такую важную падзею — трыма пакетамi вiна, расказваюць мясцовыя жыхары. Вядома i тое, што гэта быў звычайны лад жыцця пенсiянераў. Калi па выклiку прыехалi пажарныя, выратоўваць ужо не было каго. Выгарала прыкладна 2 квадратныя метра падлогi вакол ложка. Як паведамляюць у прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, папярэдняя прычына трагедыi — неасцярожнае абыходжанне з агнём. Астатняе можна толькi дадумваць: цi то была цыгарэта гаспадара, цi то свечкi, якiмi яны асвятлялi сваё жытло з-за адсутнасцi электраэнергii.

Iрына АСТАШКЕВIЧ.

Пачалi з дарогi, скончылi — у лазнi

Гiсторыя пачалася з паведамлення iнспектарам Бягомльскай мiжрайiнспекцыi пра знойдзеныя сляды дарожна-транспартнага здарэння з удзелам дзiкай жывёлы на аўтадарозе паблiзу вёскi Малыя Сiтцы Докшыцкага раёна. Заяўнiк распавёў, што нехта вывез тушу лася на транспартным сродку.

У названым месцы дзяржiнспектары i аператыўная група Докшыцкага райаддзела мiлiцыi сапраўды знайшлi сляды. Падчас пошукавых мерапрыемстваў у лазнi мясцовага жыхара ў вёсцы Валкалаты былi знойдзены рэшткi... пяцi свежых тушаў дзiкоў. А ў падвале дома — мяса дзiкiх жывёл. У паляўнiчых угоддзях былi адшуканы i iншыя месцы здабычы дзiкоў. Зведзена крымiнальная справа, парушальнiк затрыманы.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чатыры жыхары Касцюковiчаў кралi бiядызельнае палiва з цеплавозаў Беларускага цэментнага завода. Упраўленне Дэпартамента фiнансавых расследаванняў КДК па Магiлёўскай вобласцi спынiла дзейнасць злачыннай групы. Затрыманы 24-гадовы мужчына, якi на сваiм мiкрааўтобусе "Фальксваген Каравэла" перавозiў 300 лiтраў бiядызелю. Як высветлiлася, палiва крадзенае, а дапамагалi яго "прыватызаваць" два машынiсты цеплавозаў чыгуначнага цэха на цэментным заводзе, а таксама памочнiк машынiста, якi з'яўляецца бацькам затрыманага маладога чалавека. Здабытае на прадпрыемстве палiва рэалiзоўвалася ў Касцюковiчах уладальнiкам аўтамабiляў па цане 1000 рублёў за лiтр.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика