Пенсіянеры не падзялілі тэлевізар: жонка зарэзала мужа
22.03.2010 16:12
—
ЧП
|
Пракуратурай Кастрычніцкага раёна Магілёва распачата справа па ч. 3 арт. 147 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання, што пацягнула ў выніку па неасцярожнасці смерць пацярпелага) у дачыненні да 67‑гадовай жыхаркі абласнога цэнтра. Як паведаміла cтаршы памочнік пракурора Магілёўскай вобласці Ала Кузняцова, дома 20 сакавіка пенсіянерка пасварылася з мужам з‑за прагляду тэлевізійных праграм і нанесла яму ўдар нажом у спіну. 70‑гадовы муж памёр на месцы. Пажылая жанчына затрыманая. Папярэдняе расследаванне праводзіцца следчым пракуратуры Кастрычніцкага раёна Магілёва. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пракуратурай Кастрычніцкага раёна Магілёва распачата справа па ч. 3 арт. 147 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання, што... |
|