Прыгавор Апаровічу і Мятліцкаму абвешчаны
05.04.2010
—
ЧП
|
Смаргонцу Аляксандру Апаровічу і маладзечанцу Георгію Мятліцкаму абвешчаны прыгавор па адной справе з былым намеснікам старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта. 25 сакавіка ў Беларускім ваенным судзе абвешчаны прыгавор былому намесніку старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта начальніку галоўнага ўпраўлення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння генерал-маёру запасу Яўгену Камарніцкаму. Нагадаем, яму ставілася ў віну атрыманне хабару. Паводле версіі следства, Камарніцкі атрымліваў 5-7% ад сумы дагавораў на правядзенне рамонтна-будаўнічых работ на аб'ектах ведамства, якія выконвалі фірмы з Маладзечна (Мінская вобласць). У справе фігуруюць пяць эпізодаў і агульная сума хабару 28,9 млн. рублёў. Былы намеснік старшыні Дзяржпагранкамітэта быў узяты пад варту 8 снежня 2008 года і адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе 8 мая 2009 года. Змена меры стрымання была звязана са станам яго здароўя. Як паведамілі БелаПАН у Беларускім ваенным судзе, Камарніцкі прызнаны вінаватым у атрыманні хабару асобай, якая займае адказную пасаду (ч. 3 арт. 430 КК). З улікам арт. 70 КК, які дазваляе ў пэўных выпадках прызначаць больш мяккае пакаранне, чым прадугледжана за злачынства (Камарніцкі сур'ёзна хворы), ён прыгавораны да пяці гадоў абмежавання волі без накіроўвання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з арганізацыйна-распарадчай і адміністрацыйна-гаспадарчай дзейнасцю тэрмінам на пяць гадоў. Разам з Камарніцкім па справе праходзілі Аляксандр Апаровіч, былы намеснік начальніка Смаргонскага пагранічнага атрада па тыле, і Георгій Мятліцкі, былы намеснік дырэктара па фінансава-эканамічных пытаннях адной з маладзечанскіх фірм, якія супрацоўнічалі з пагранведамствам. Паводле звестак абвінавачання, Апаровіч атрымліваў прыкладна 4% ад сумы дагавораў на правядзенне будаўніча-рамонтных работ, заключаных фірмамі з атрадам. Мятліцкага абвінавачвалі ў саўдзельніцтве ў даванні хабару Камарніцкаму і Апаровічу. Аляксандр Апаровіч прызнаны судом вінаватым у атрыманні хабару (чч. 1 і 2 арт. 430 КК) і прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці, пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з арганізацыйна-распарадчай і адміністрацыйна-гаспадарчай дзейнасцю тэрмінам на пяць гадоў. Ён таксам пазбаўлены воінскага звання падпалкоўнік запасу. Георгій Мятліцкі прызнаны вінаватым у арганізацыі давання хабару паўторна ў буйным памеры (ч. 4 арт. 16 і ч. 2 арт. 431 КК). Яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на тры гады ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Паводле Вячаслава Будкевіча, БелаПАН. Гэта тэма можа быць абмеркаваная на форуме. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Смаргонцу Аляксандру Апаровічу і маладзечанцу Георгію Мятліцкаму абвешчаны прыгавор па адной справе з былым намеснікам старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
|
|