Ахвяра апазнала гвалтаўніка
05.04.2010
—
ЧП
|
Згвалтаваная 21-гадовая віляйчанка 2 красавіка на вочнай стаўцы ў прысутнасці следчага пракуратуры апазнала свайго гвалтаўніка. Ім аказаўся 25-гадовы мужчына, зарэгістраваны ў Вілейскім раёне, які ўжо некалькі гадоў жыве ў нанятай у райцэнтры кватэры з жонкай і дзіцем. На апазнанні абвінавачаны ў злачынстве сказаў, што раскайваецца і просіць у сваёй ахвяры прабачэння, паведаміў у інтэрв'ю “РГ” следчы раённай пракуратуры Раман Фядуцік.
Паводле слоў следчага, здарэнне адбылося ноччу 21 сакавіка ў двары аднаго з дамоў на вуліцы Кастрычніцкая. Па папярэдніх дадзеных, мужчына ў рэстаране разам са сваёй жонкай адзначаў яе дзень нараджэння. Каля адной гадзіны ночы ад выпітага яму нібыта стала дрэнны, і ён выйшаў на свежае паветра. Выйшаўшы з рэстарана, мужчына ўбачыў сімпатычную жанчыну і паціху пайшоў за ёй. На Кастрычніцкай вуліцы дагнаў, схапіў ззаду за шыю, зацягнуў у двор дома і, пагражаючы, што задушыць, згвалціў. Ахвяра паспела ўбачыць, што гвалтаўнік у халоднае надвор'е не ў верхняй вопратцы, а ў світары. У тым ліку гэты факт падказаў аператыўным работнікам міліцыі: магчыма, злачынца выйшаў з рэстарана. Затрымалі падазронага днём. Яму пагражае да чатырох гадоў абмежавання волі альбо ад трох да сямі гадоў зняволення. Сяргей ЗЯНЬКО. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згвалтаваная 21-гадовая віляйчанка 2 красавіка на вочнай стаўцы ў прысутнасці следчага пракуратуры апазнала свайго гвалтаўніка. Ім аказаўся 25-гадовы мужчына, зарэгістраваны ў Вілейскім раёне, які ўжо некалькі гадоў жыве ў нанятай у райцэнтры кватэры з жонкай і дзіцем.
|
|