Палілі траву — а згарэлі дом, хлеў і аўтамабіль
15.04.2010
—
ЧП
|
У мінулыя выхадныя дні ў магілёўскай вобласці адбыліся пажары, прычынай якіх стала паленне сухой травы. 12 красавіка ўдзень у вёсцы Ходасы Мсціслаўскага раёна на прыватным падворку ў выніку пажару знішчаны хлеў і аўтамабіль ВАЗ-2103. Пажар пачаўся з суседскага ўчастка, дзе 84-гадовы пенсіянер выпальваў сухую расліннасць. Па гэтай жа прычыне, здаецца, адбыўся пажар у той жа дзень у вёсцы Беразетня Мсціслаўскага раёна, калі агонь знішчыў дачны дом і хлеў. Вінаватыя асобы ўстанаўліваюцца. Увогуле за выхадныя дні падраздзяленні МНС Магілёўскай вобласці амаль 150 разоў выязджалі на тушэнне травы і смецця. Таму ў прэс-службе абласнога ўпраўлення МНС нагадваюць, што, у адпаведнасці з новым Кодэксам аб адміністрацыйных парушэннях, стала больш жорсткай адказнасць за парушэнне правілаў бяспекі ў лясах і на тарфяніках, выпальванне сухой расліннасці, распальванне вогнішчаў у забароненых месцах. Штрафы за такія парушэнні можна атрымаць вельмі значныя: аж да 1,75 млн рублёў. Ілона Іванова Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулыя выхадныя дні ў магілёўскай вобласці адбыліся пажары, прычынай якіх стала паленне сухой травы. 12 красавіка ўдзень у вёсцы Ходасы Мсціслаўскага раёна на прыватным падворку ў выніку пажару знішчаны хлеў і аўтамабіль ВАЗ-2103. Пажар пачаўся з суседскага ўчастка, дзе 84-гадовы пенсіянер выпальваў сухую расліннасць
|
|