Відавочцы: У часе параду над Нямігай ледзь не сутыкнуліся ваенныя самалёты. 21.by

Відавочцы: У часе параду над Нямігай ледзь не сутыкнуліся ваенныя самалёты

09.05.2010 22:35 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фота forum.onliner.by

У Сеціве з’явілася інфармацыя, што 9 мая ў Мінску ў часе святочнага параду адбыўся інцыдэнт, які ледзьве не скончыўся трагедыяй. Відавочцы апісваюць пазаштатную сітуацыю, якая здарылася з чацвёркай самалётаў Су-24 пры пралёце пад Нямігай. Адзін з самалётаў нібыта пачаў рэзка хіліцца, затым страціў вышыню і цудам праляцеў між жылымі дамамі ніжэй ўзроўню дахаў. Тройка астатніх самалётаў набрала вышыню. На відэа, выкладзеным у Сеціва, відно, як шыхт самалётаў развальваецца і адзін з іх аддзяляецца ад астатніх. Амаль адначасова ў гэтым месцы чацвёрка Су размінаецца ў небе з шыхтом Л-39.

Афіцыйных каментароў на тэму гэтага інцыдэнту яшчэ няма.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пры падлёце да натоўпу адзін з самалётаў пачаў рэзка хіліцца, затым страціў вышыню і цудам праляцеў між жылымі дамамі ніжэй ўзроўню дахаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика