Без кісці
13.05.2010
—
ЧП
|
11 мая раніцай на ААТ "Чавускі льнозавод" рабочая атрымала цяжкую траўму. Пасля траўматычнай ампутацыі кісці рукі 35-гадовую жанчыну шпіталізавалі ў раённую бальніцу. Вядома, што траўму яна атрымала на працоўным месцы, у выніку неасцярожнага абыходжання з электрычным станком, на якім вырабляецца доўгае льновалакно. Вядзецца праверка. Алена Казлова. Прасіў "узнагароды" — далі калоніюЗа атрыманне хабару ў буйным памеры судом Барысаўскага раёна Мінскай вобласці асуджаны начальнік па адміністрацыйна-кадравай службе і ідэалагічнай рабоце ААТ "Барысаўскае прадпрыемства музычных інструментаў". На працягу 2007—2008 гадоў названая асоба выконвала абавязкі генеральнага дырэктара прадпрыемства і патрабавала грашовай узнагароды ад індывідуальнага прадпрымальніка, які арандаваў і меў ва ўласнасці на прадпрыемстве такарныя і фрэзерныя станкі. "Гендырэктар" атрымаў некалькімі часткамі 5 тысяч долараў. А летась, калі ён быў старшынёй камісіі па ацэнцы таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў прадпрыемства, прапанаваў усё таму ж прадпрымальніку за "ўзнагароду" ў суме 3 мільёны беларускіх рублёў вырашыць пытанне аб ацэнцы вытворчага абсталявання ў парушэнне ўстаноўленага парадку вызначэння сапраўднага кошту. У момант атрымання грошай хабарнік быў затрыманы супрацоўнікамі Барысаўскага гарадскога аддзела УКГБ па г. Мінску і Мінскай вобласці. Сталічным упраўленнем Камітэта дзяржаўнай бяспекі была заведзена крымінальная справа. Падчас следства і судовага разбору віна затрыманага была поўнасцю даказана. На падставе ч. 2 арт. 430 ("Атрыманне хабару") Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь абвінавачаны асуджаны да 4 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Асуджаны таксама пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў тэрмінам на 3 гады. Святлана БАРЫСЕНКА. Выпіць з кавалерам і пакатацца... з ветрыкамЗ7-гадовы жыхар вёскі Шчытнікі, што каля Брэста, запрасіў да сябе даму 30 гадоў, раней судзімую за крадзеж. Спачатку яны добра выпілі, а затым ёй захацелася пакатацца. Вось яна ціхенька прыбрала ключы і па-англійску, не развітаўшыся, сышла з дому. Затым села ў яго аўтамабіль ды паехала сабе. Нацярпеўся страху за сваё аўто няўдачлівы кавалер. Але неўзабаве машыну знайшлі супрацоўнікі міліцыі і вярнулі гаспадару. Яна СВЕТАВА. Кахаў да болюМужчына катаваў сваю сяброўку, а тая да часу цярпела Але вымушаная была ўсё ж такі звярнуцца ў міліцыю, супрацоўнікі якой затрымалі 32-гадовага падазронага. Паводле звестак прэс-афіцэра Заводскага РУУС Тамары Рулінскай, 27-гадовая мінчанка, якая пражывае на вуліцы Бачылы ў Мінску, на працягу двух месяцаў на ўласнай скуры адчувала "каханне" мілага, церпячы ад яго здзекі, боль і прыніжэнне. А каб родныя не бачылі, якія сляды на целе пакідае моцнае пачуццё яе мужчыны, пацярпелая пазбягала з імі сустрэч. Каб уявіць, праз што прайшла няшчасная, трэба згадаць, што мужчына, напрыклад, тушыў акуркі на яе сцягне, біў гумавай палкай, сціскаў скуру пасатыжамі... Між іншым, затрыманы раней ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, а на гэты раз ён можа быць пазбаўлены свабоды на тэрмін да 3 гадоў. Ігар ГРЫШЫН. Мала дасталася?Беспрацоўнага з Баранавіч чымсьці раззлавала сужыцелька, і ён выліў на яе гарачы тлушч. А затым узяў гарачы прас і пачаў "выхоўваць" жанчыну. Здзіўляе, што пісаць заяву ў міліцыю сужыцелька адмовілася. Сымон Свістуновіч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
11 мая раніцай на ААТ "Чавускі льнозавод" рабочая атрымала цяжкую траўму. Пасля траўматычнай ампутацыі кісці рукі 35-гадовую жанчыну шпіталізавалі ў раённую... |
|