Першакурснік скокнуў уніз з 13-га паверха. 21.by

Першакурснік скокнуў уніз з 13-га паверха

20.05.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Здарылася гэта ў аўторак каля чатырох гадзін дня ў Мінску ў інтэрнаце Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

Як паведаміў карэспандэнту "Звязды" старшы памочнік пракурора горада Мінска Сяргей Балашаў, юнак 1990 года нараджэння выкінуўся з балкона інтэрната, які знаходзіцца на трынаццатым паверсе будынка, і загінуў на месцы. Паводле папярэдняй інфармацыі, гэты студэнт быў пад назіраннем ва ўрача-псіхолага. Так, у юнака былі праблемы з самаацэнкай, ён лічыў, што з'яўляецца ізгоем, і на фоне гэтага меў праблемы з паспяховасцю ў вучобе. Цяпер праверкай факта самагубства першакурсніка займаюцца следчыя пракуратуры Ленінскага раёна.

Ігар ГРЫШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здарылася гэта ў аўторак каля чатырох гадзін дня ў Мінску ў інтэрнаце Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Як паведаміў карэспандэнту...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика