А ў Лунінецкім раёне — 15‑гадовая школьніца
24.05.2010 13:18
—
ЧП
|
Яшчэ двое непаўналетніх атрымалі раненні.
Аварыя адбылася 23 мая каля дзвюх гадзін ночы непадалёк ад вёскі Жалозы. Кіроўца аўтамабіля »Фальксваген‑Джэта» (24‑гадовы жыхар Ганцавіцкага раёна) на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем транспартным сродкам і з’ехаў у меліяратыўны канал. У выніку ДТЗ пасажырка «Фальксвагена» — 15‑гадовая жыхарка вёскі Перунова загінула на месцы аварыі, яшчэ два пасажыры: 16‑гадовая школьніца (жыхарка вёскі Барсукова) і 17‑гадовы школьнік (жыхар вёскі Міжлессе), а таксама кіроўца з ударамі і пераломамі дастаўлены на лячэнне ў Лунінецкую цэнтральную раённую бальніцу. Распачата справа па ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правіл дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ двое непаўналетніх атрымалі раненні. Аварыя адбылася 23 мая каля дзвюх гадзін ночы непадалёк ад вёскі Жалозы. Кіроўца аўтамабіля...
|
|