Фальшывыя рублі — за паўцаны
03.06.2010
—
ЧП
|
28-гадовы мінчанін "штампаваў" падробныя купюры Нацбанка, а таксама не грэбаваў "зарабляць" на "клубнічцы" Супрацоўнікі ўпраўлення па раскрыццю цяжкіх эканамічных злачынстваў ГУУС Мінгарвыканкама і аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Маскоўскага РУУС пры сілавой падтрымцы байцоў палка міліцыі затрымалі сталічнага жыхара, які раней ужо быў судзімы: ён спрабаваў збыць фальшывыя грошы. Як паведамілі карэспандэнту "Звязды" ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, затрыманы меў пры сабе 11 падробных купюр наміналам 50 тысяч беларускіх рублёў і 30 — наміналам 20 тысяч. Акрамя таго, калі аператыўнікі рабілі вобыск дома ў гэтага прайдзісвета, то знайшлі і канфіскавалі яшчэ дзве фальшыўкі наміналам па 10 тысяч рублёў і дзве — па 20 долараў ЗША, а таксама сістэмны блок ПЭВМ, два прынтары, сканер і... 300 кампакт-дыскаў з парнаграфіяй. Апошнюю, як мяркуецца, ён распаўсюджваў. Між іншым, паводле папярэдніх звестак, злоўлены за руку зладзюжка не ўпершыню "спіхваў" фальшыўкі. Прынамсі, устаноўлена, што два тыдні таму ён на сваёй аргтэхніцы вырабіў і збыў 14 купюр наміналам 50 тысяч рублёў, 32 — наміналам 20 тысяч і дзве — наміналам 10 тысяч рублёў. Прычым кошт прададзенага "тавару" склаў палову ад той агульнай сумы падробнага наміналу. Мяркуючы па тым, што ў затрыманага канфіскавалі і несапраўдныя долары, ён спрабаваў пашырыць "справу". Праваахоўнікі не выключаюць і таго, што падазроны займаўся і падробкай дакументаў. Дарэчы, на хлеб з маслам затрыманы зарабляў, аказваючы паліграфічныя паслугі — на ўласнай аргтэхніцы друкаваў візіткі. Ігар ГРЫШЫН. Адзін збіраўся на пляж, другі — рабіць рамонт...Але папярэдне абакралі гандлёвыя пункты Пінска. З пляцоўкі каля магазіна "Прадтавары" па вуліцы Студэнцкай зламыснік сцягнуў вялікі парасон з лагатыпам "Брэсцкае піва". Парасон каштуе крыху больш за 1 300 000 рублёў. А ў гандлёвым цэнтры "Усход" злодзей выбіў шыбу і выцягнуў 2 дрылі, 2 перфаратары, зварачны апарат, 3 шліфавальныя машынкі, 2 "балгаркі", 2 бензапілы і розную драбязу накшталт гэбліка і шрубавёрта, — усяго на 6 660 000 рублёў. Зламыснікі вышукваюцца. Яна СВЕТАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
28-гадовы мінчанін "штампаваў" падробныя купюры Нацбанка, а таксама не грэбаваў "зарабляць" на "клубнічцы" Супрацоўнікі ўпраўлення па раскрыццю... |
|