Сямігадовы хлопчык патануў у Ляхавіцкім раёне
03.06.2010 15:42
—
ЧП
|
Як паведамілі ў пракуратуры Ляхавіцкага раёна, трагедыя адбылася 2 чэрвеня прыкладна ў 14.30 у вёсцы Сваяцічы.
Паводле папярэдніх звестак, хлопчык вырашыў пакупацца ў мясцовым вадаёме. Спускаючыся па бетоннай пліце, дзіця паслізнулася і павалілася. Цела дзіцяці знайшоў раварыст, які праязджаў міма, — хлопчык ляжаў у вадаёме тварам уніз.Хлопчык жыў у вёсцы Сваяцічы і, паводле слоў бацькоў, дрэнна плаваў. Акалічнасці яго гібелі высвятляе пракуратура Ляхавіцкага раёна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамілі ў пракуратуры Ляхавіцкага раёна, трагедыя адбылася 2 чэрвеня прыкладна ў 14.30 у вёсцы Сваяцічы. Паводле папярэдніх звестак, хлопчык вырашыў...
|
|