Аўто канфіскавалі на 2,4 мільярда
09.06.2010
—
ЧП
|
Тытунёвыя правапарушальнікі актывізаваліся на тэрыторыі Віцебскай вобласці. Як паведаміў "Звяздзе" начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем падатковага і мытнага заканадаўства пракуратуры Віцебскай вобласці Раман Чудакоў, канфіскавана болей за 343 тысячы пачкаў цыгарэт на агульную суму каля 873 мільёнаў рублёў. У парушальнікаў канфіскавалі аўтамабілі, на якіх яны перавозілі тытунь, агульным коштам больш за 2,4 мільярда рублёў. У барацьбе з парушальнікамі мытнікам актыўна дапамагаюць памежнікі. Аміяк змяшаўся з друзамІ зноў у Оршы забілі трывогу з-за паху аміяку ад друзу, які выкарыстоўваецца пры ўкладцы асфальту. Работы вядуцца на вуліцы Леніна. Як паведаміла прэс-сакратар Віцебскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Марына Фандо выклікалі выратавальнікаў заклапочаныя жыхары горада. Канцэнтрацыя пары аміяку на гэты раз перавышала норму ў 10 разоў. Высветлілася, што друз, які выкарыстоўваўся для ўкладкі асфальту, захоўваўся на станцыі Орша-Кантэйнерная побач з мінеральнымі ўгнаеннямі. Падчас дажджоў забруджаная хімікатамі вада перамяшалася з друзам. Угнаенні вывезлі з тэрыторыі станцыі. Пробы на ўтрыманне аміяку ў паветры паказалі, што ўсё ў норме. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тытунёвыя правапарушальнікі актывізаваліся на тэрыторыі Віцебскай вобласці. Як паведаміў "Звяздзе" начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем падатковага... |
|