У Светлагорску мужчыну засыпала зямлёй пры спробе выкапаць калодзеж ля царквы
11.06.2010 16:06
—
ЧП
|
У Светлагорску раніцай 11 чэрвеня мужчыну засыпала грунтам пры спробе выкапаць калодзеж. Як паведамілі ў прэс‑службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, у 10.20 у Светлагорскі аддзел па НС паступіла паведамленне аб тым, што мужчыну засыпала зямлёй. Пры выездзе на месца аказалася, што мясцовы жыхар капаў калодзеж на тэрыторыі Свята‑Пакроўскай царквы. Ён выкапаў яму глыбінёй 4 метры і шырынёй 2,5 метра, і калі быў у яме, на яго абваліўся грунт. Ратавальнікі прыкладна ў 11.00 адкапалі пацярпелага. Мужчына перададзены медыкам. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Светлагорску раніцай 11 чэрвеня мужчыну засыпала грунтам пры спробе выкапаць калодзеж.Як паведамілі ў прэс‑службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, у 10.20...
|
|