У Слоніме дырэктар апынуўся за кратамі за адпраўленага ў накаўт рабочага. 21.by

У Слоніме дырэктар апынуўся за кратамі за адпраўленага ў накаўт рабочага

13.06.2010 12:08 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чатыры гады папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых функцый тэрмінам на тры гады, атрымаў цяпер ужо былы дырэктару Слонімскага прадпрыемства меліяратыўных сістэм. 49-гадовы мужчына збіў свайго падначаленага за невялікую правіннасць.

Трактарыст пасля працоўнага дня папрасіў кіроўцу свайго начальніка падвезці яго да садка, каб забраць дзіця. Вадзіцель на наступны дзень паскардзіўся дырэктару, што "ў таксісты ён не наймаўся". Той, сустрэўшы трактарыста, "паразмаўляў" з ім з дапамогай кулака. У выніку, пацярпелы на працягу трох месяцаў аказаўся няздатным да працы ў якасці трактарыста, паведамляе газета "Звязда".

Суд кваліфікаваў такія дзеянні дырэктара тэрмінамі з Крымінальнага кодэкса: наўмыснае здзяйсненне службовай асобай дзеянняў, якія яўна выходзяць за межы правоў і паўнамоцтваў, дадзеных яму па службе, і спалучаныя з гвалтам.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чатыры гады папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика