У Ляхавіцкім раёне міліцыянт пераследваў браканьераў уплаў
13.06.2010 16:08
—
ЧП
|
Каб затрымаць траіх браканьераў, супрацоўніку Ляхавіцкага РАУС давялося плыць па рацэ ў поўным міліцэйскім абмундзіраванні.
Па інфармацыі Ляхавіцкага РАУС, увечары 10 чэрвеня ў міліцыю патэлефанавалі дачнікі вёскі Чвыры і паведамілі, што на рацэ Шчара трое мужчын сеткай ловяць рыбу. Супрацоўнікі Ляхавіцкага РАУС, што прыбылі на месца здарэння, заўважылі траіх мужчын, якія ішлі ўздоўж берага ракі з сеткамі. На патрабаванне спыніцца браканьеры наадварот пабеглі да ракі і пераплылі на іншы бераг, дзе схаваліся ў хмызняку. Нядоўга думаючы, старшы оперупаўнаважаны Ляхавіцкага РАУС Алег Урбановіч кінуўся ў ваду і паплыў за імі. Браканьераў затрымалі, праводзіцца праверка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб затрымаць траіх браканьераў, супрацоўніку Ляхавіцкага РАУС давялося плыць па рацэ ў поўным міліцэйскім абмундзіраванні.
|
|