У Гродне злавілі серыйнага офіснага злодзея
15.06.2010 10:27
—
ЧП
|
Як паведаміў супрацоўнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама Ігар Белазераў, злачынец пранікаў у памяшканні розных арганізацый і ўстаноў і краў пакінутыя без нагляду бумажнікі, мабільныя тэлефоны і іншыя каштоўнасці.
Цяпер устаноўлена больш за 20 такіх фактаў. Выкрадзеная маёмасць ацэнена ў 10 млн. рублёў. Цікава, што толькі ў студзені малады чалавек вызваліўся з калоніі строгага рэжыму, дзе адбыў два гады за ўчыненне аналагічных злачынстваў. У яго біяграфіі па першай судзімасці значацца 36 даказаных злачынных эпізодаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведаміў супрацоўнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама Ігар Белазераў, злачынец пранікаў у памяшканні розных... |
|