Оперупаўнаважаны пад вартай. 21.by

Оперупаўнаважаны пад вартай

17.06.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Супрацоўнікі 3-га ўпраўлення галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС сумесна з калегамі з КДБ затрымалі старшага оперупаўнаважанага УБЭЗ ГУУС Мінгарвыканкама. Паводле звестак праваахоўнікаў, міліцыянер у жніўні-верасні мінулага года, злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, аказваў матэрыяльную дапамогу і рыхтаваў несапраўдныя дакументы для легалізацыі за мяжой свайму 29-гадоваму знаёмаму. Апошні знік ад органаў папярэдняга расследавання за ўчыненне махлярства і падбухторванне да дачы хабару. Затрыманы супрацоўнік УБЭЗ ГУУС змешчаны пад варту.

Ігар ГРЫШЫН.

Адно здарэнне і шэсць пацярпелых

Паблізу вёскі Калінаўка, што ў Шклоўскім раёне, каля пяці гадзін вечара сутыкнуліся ВАЗ-21081 з "Нісанам Альмера". Сутыкненне адбылося з-за таго, што 22-гадовы кіроўца "Нісана" пры выездзе на галоўную дарогу праігнараваў патрабаванні дарожнага знака "Саступі дарогу". У выніку ДТЗ 25-гадовы кіроўца ВАЗа і 19-гадовы пасажыр "Нісана" загінулі. Яшчэ чацвёра — кіроўца "Нісана", два 20-гадовых і адзін 21-гадовы пасажыры гэтага аўтамабіля — шпіталізаваныя з цялеснымі пашкоджаннямі.

Кар. "Звязды".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікі 3-га ўпраўлення галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС сумесна з калегамі з КДБ затрымалі старшага оперупаўнаважанага УБЭЗ ГУУС Мінгарвыканкама....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика