Затрыманыя падазроныя ў забойстве ў чэрвені мінулага года школьніцы ў Маладзечне. 21.by

Затрыманыя падазроныя ў забойстве ў чэрвені мінулага года школьніцы ў Маладзечне

23.06.2010 10:57 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта на прэс‑канферэнцыі 22 чэрвеня паведаміў намеснік пракурора Мінскай вобласці Мікалай Пілінкевіч.

Нагадаем, 4 чэрвеня 2009 года ў міліцыю звярнулася жыхарка Маладзечна, якая заявіла пра знікненне дачкі. Напярэдадні каля 22 гадзін 15‑гадовая дзяўчынка сыйшла з дому і не вярнулася.

Увечары 4 чэрвеня труп дзевяцікласніцы са шматлікімі цялеснымі пашкоджаннямі быў знойдзены заваленым галінамі прыкладна за 200 метраў ад яе дома.

Эксперты ўстанавілі, што смерць наступіла ад механічнай асфіксіі. Як раней паведаміў начальнік УУС Мінаблвыканкама Іван Саўчыц,

на целе дзіцяці былі зафіксаваныя 44 траўмы.

Паводле слоў Мікалая Пілінкевіча, цяпер падазроныя знаходзяцца пад вартай. Збіраюцца доказы іх віны.

Летась, паводле звестак праваахоўных органаў, у Мінскай вобласці засталіся нераскрытымі пяць забойстваў і тры згвалтаванні: у Вілейцы, Слуцку і Мар’інай Горцы. У першых двух выпадках ахвярамі злачынца сталі дзяўчынкі, у трэцім — жанчына, якая выйшла з дому, каб сустрэць дачку.


Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта на прэс‑канферэнцыі 22 чэрвеня паведаміў намеснік пракурора Мінскай вобласці Мікалай Пілінкевіч.Нагадаем, 4 чэрвеня 2009 года ў міліцыю звярнулася...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика