Чэмпіянат стартаваў, а на дне тапелец
09.07.2010 18:06
—
ЧП
|
Падчас правядзення адкрытага рэспубліканскага асабіста-каманднага чэмпіянату сярод вадалазаў-ратавальнікаў МНС 8 ліпеня на дне возера ў Жлобінскім раёне быў знойдзены тапелец. Як паведаміў прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, мужчына, жыхар вёскі Саланое Жлобінскага раёна, прапаў падчас рыбалкі 3 чэрвеня. Ён выпаў з лодкі, але пошукі цела не далі вынікаў. Пры правядзенні спаборніцтваў сярод вадалазаў-ратавальнікаў быў выпадкова знойдзены труп зніклага. Чэмпіянат праходзіць гэтымі днямі ў Жлобінскім раёне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас правядзення адкрытага рэспубліканскага асабіста-каманднага чэмпіянату сярод вадалазаў-ратавальнікаў МНС 8 ліпеня на дне возера ў Жлобінскім раёне быў... |
|