Міліцыянт параніў дзяўчыну з пісталета
09.07.2010 10:51
—
ЧП
|
У вёсцы Доўск Рагачоўскага раёну Гомельскай вобласьці ўчастковы інспэктар РАУС, знаходзячыся ў службовым аўтамабілі, стрэлам з табэльнай зброі цяжка параніў 22-гадовую мясцовую жыхарку. Інцыдэнт адбыўся 6 ліпеня каля 23.00. Як паведамляе афіцыйны сайт Міністэрства ўнутраных спраў, пацярпелая знаходзіцца ў бальніцы, яе стан ацэньваецца як крытычны. Паводле МУС, стрэл адбыўся выпадкова, аднак першапачатковай праверкай па дадзеным факце ўстаноўлена, што прафесійная падрыхтоўка ў райаддзеле не была арганізаваная на належным узроўні -- з супрацоўнікамі, якія заступаюць на службу, не заўсёды праводзіліся штодзённыя інструктажы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вёсцы Доўск Рагачоўскага раёну Гомельскай вобласьці ўчастковы інспэктар РАУС, знаходзячыся ў службовым аўтамабілі, стрэлам з табэльнай зброі цяжка параніў... |
|