У Мінску кіроўцы транспартных прадпрыемстваў прадавалі паліва на запраўках. 21.by

У Мінску кіроўцы транспартных прадпрыемстваў прадавалі паліва на запраўках

22.07.2010 13:47 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

За апошні тыдзень у Заводскім РУУС Мінска распачаты дзве крымінальныя справы па фактах незаконнага выкарыстання заправачна-магнітных картак прадпрыемстваў у асабістых патрэбах.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкама, спачатку быў затрыманы 43-гадовы жыхар Смалявіцкага раёна, які працаваў кіроўцам на адным з мінскіх прадпрыемстваў, што спецыялізуюцца на грузаперавозках у Расію і краіны СНД. Будучы на адной з аўтазаправачных станцый па Партызанскім праспекце, ён прапаноўваў кіроўцам вялікагрузных аўтамашын дызельнае паліва на 600—700 рублёў таннейшае за ўстаноўленую цану. Як высветлілася, зламыснік тройчы выкарыстоўваў заправачна-магнітную картку, заліваючы ў бакі пабочных грузавікоў аплачанае прадпрыемствам паліва, грошы за якое прысвойваў.

Яго прыбытак і адпаведна страты суб"екта гаспадарання склалі каля 5 млн. рублёў.

Па падазрэнні ва ўчыненні аналагічнага злачынства таксама затрыманы 39-гадовы кірроўцаь яшчэ аднаго транспартнага прадпрыемства. Ён незаконна выкарыстоўваў замацаваную за ім картку на аўтазапраўцы, размешчанай па вуліцы Кабушкіна. Усяго зламыснік выкраў дызельнага паліва на суму больш як 2 млн. 800 тыс. рублёў.

Следчым аддзелам папярэдняга расследавання Заводскага РУУС у дачыненні да абодвух падазроных распачаты справы на падставе ч. 1. арт. 211 Крымінальнага кодэкса (прысваенне або растрата).

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За апошні тыдзень у Заводскім РУУС Мінска распачаты дзве крымінальныя справы па фактах незаконнага выкарыстання заправачна-магнітных картак прадпрыемстваў у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика