У Столінскім раёне ў выніку ДТЗ загінулі два 19-гадовыя хлопцы. 21.by

У Столінскім раёне ў выніку ДТЗ загінулі два 19-гадовыя хлопцы

06.08.2010 16:59 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як паведаміў старшы інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Юрашэвіч, аварыя адбылася 5 жніўня прыкладна ў 23.45 у вёсцы Альшаны. 18-гадовы кіроўца аўтамабіля "Мерсэдэс", мясцовы жыхар, пры раз"ездзе з сустрэчным аўтамабілем учыніў наезд на матацыкл "Мінск", які рухаўся ў тым жа напрамку без уключаных фар. Кіроўца матацыкла памёр на месцы, яго пасажыр — па дарозе ў бальніцу. Абодва 19-гадовыя маладыя людзі таксама былі жыхарамі Альшан.

Па дадзеным факце распачата справа па ч. 3 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў).

Падзяліцца навіной: 
Ларыса Шыганава, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведаміў старшы інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Юрашэвіч, аварыя адбылася 5 жніўня прыкладна ў 23.45 у вёсцы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика