Кіраўніка коннай паліцыі Літвы затрымалі ў Беларусі з наркотыкамі
18.08.2010 10:46
—
ЧП
|
Ягоныя сваякі сцвярджаюць, што зелле яму падкінулі. У Беларусі затрымалі з наркотыкамі кіраўніка коннай паліцыі Літвы Лаймонаса Банкаoскаса. Пра гэта першым паведаміў тэлеканал Беларускія мытнікі затрымалі Банкаўскаса ў панядзелак на мяжы з Літвой у Ашмянскім раёне. Пасольства Літвы ў Беларусі атрымала афіцыйную інфармацыю ўвечары аўторка. Банкаўскаса змясцілі ў СІЗА Гродна. Пасол Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас заявіў, што паліцыянта вінавацяць у правозе наркотыкаў. Са словаў амбасадара, блізкія затрыманага «адмаўляюць абвінавачванні, кажуць, што калі і былі наркотыкі, то іх падкінулі». Пасол мае сустрэцца з затрыманым. Затрыманне паліцыянта супала з падпісаннем дамовы з Літвой аб транзіце нафты ў Беларусь. Выпрацоўцы альтэрнатыўных шляхоў транзіту энэрганосьбітаў актыўна процідзейнічае Расія. Кіраўнік аддзела па барацьбе з кантрабандай Ашмянскай мытні пацвердзіў факт затрымання. З ягоных словаў, у аўтамабілі Банкаўскаса знайшлі 45,5 грамаў амфетаміну. Мытнік заявіў, што расследаванне справы перададуць у бліжэйшым часе з КДБ. Падзяліцца навіной:
Мікола Бугай Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ягоныя сваякі сцвярджаюць, што зелле яму падкінулі.
|
|