У Бабруйску ў выніку навальніцы 150 дамоў засталіся без святла. 21.by

У Бабруйску ў выніку навальніцы 150 дамоў засталіся без святла

18.08.2010 15:11 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Непагадзь, што разгулялася гэтай ноччу ў Магілёўскай вобласці, прывяла да абрыву лініі электраперадачы і пашкоджання будынкаў у шэрагу раёнаў Магілёўскай вобласці.

Як паведамілі ва ўпраўленні МНС па Магілёўскай вобласці, моцны вецер пашкодзіў дах на 19 аб’ектах у Бабруйскім, Глускім, Клічаўскім і Асіповіцкім раёнах. «У большай ступені ад навальніцы пацярпеў Бабруйск, — адзначыў прэс-сакратар упраўлення Юрый Мятліцкі. — Прыкладна 150 дамоў былі абясточаны. Адбыўся абрыў проваду, які знаходзіцца пад напружаннем 10 кілавольт. Зараз працягваецца рамонт гэтай лініі электраперадачы».

Паваленае ўраганным ветрам дрэва стала прычынай спынення руху па чыгуначнай ветцы Асіповічы — Мінск. Зараз рух цягнікоў адноўлены, паведамілі ў МНС.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Непагадзь, што разгулялася гэтай ноччу ў Магілёўскай вобласці, прывяла да абрыву лініі электраперадачы і пашкоджання будынкаў у шэрагу раёнаў Магілёўскай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика