Затрымалі Тхара. 21.by

Затрымалі Тхара

18.08.2010 16:17 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прафесійны кілер па мянушцы Тхор, што хаваўся ад беларускага правасуддзя, затрыманы ў Тульскай вобласці Расіі. Яго ўзялі на адной з баз адпачынку ў Алексінскім раёне Тульскай вобласці.

На след ўцекача міліцыя выйшла пасля звычайнай пашпартнай праверкі: яго пашпарт быў падробны. Прабіўшы дадзеныя па ўсіх баз МУС Расіі і міжнароднага вышуку, міліцыя высветліла, што мужчына ўжо пяць гадоў лічыцца ў вышуку за асабліва цяжкія злачынствы, здзейсненыя на тэрыторыі Беларусі.

Гаворка ідзе пра падзеі 1990-х, калі ў Беларусі арудавала Гомельская арганізаваная злачынная групоўка. 1 снежня 2006 г. Вярхоўны суд Беларусі прысудзіў трох найбольш актыўных членаў банды — Сяргея Марозава, Валерыя Гарбатага і Ігара Данчанку — да найвышэйшай меры пакарання (расстрэлу). Яшчэ 23 бандыты атрымалі ад 2 да 20 гадоў пазбаўлення волі. Іх прызналі вінаватымі ў здзяйсненні серыі наўмысных забойстваў, замахах на здзяйсненне наўмысных забойстваў, нападах ў складзе банды і іншых злачынствах. Яшчэ некалькіх бандытаў, у тым ліку непасрэднага выканаўцу забойстваў — кілера Тхара, абвясцілі ў вышук.

Зараз Тхор сядзіць у адзіночнай камеры Тульскага следчага ізалятара, змяшчаць да яго суседзяў, як адзначае прэс-служба абласнога УУС, небяспечна з-за дзёрзкіх паводзінаў і запальчывага характару. Вырашаецца пытанне аб яго экстрадыцыі ў Беларусь.

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прафесійны кілер па мянушцы Тхор, што хаваўся ад беларускага правасуддзя, затрыманы ў Тульскай вобласці Расіі. Яго ўзялі на адной з баз адпачынку ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика