У Брэсцкай вобласці за выходныя затрымалі 64 п'яных кіроўцаў
23.08.2010 15:59
—
ЧП
|
За мінулыя суткі, 22 жніўня, у Брэсцкай вобласці выяўлена рэкордная колькасць вадзіцеляў, які я кіравалі транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, — 64 чалавекі. Як паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, больш за ўсё п’яных вадзіцеляў было выяўлена ў гэты дзень у Брэсце (12), Баранавічах (шэсць) і Кобрыне (пяць). Усе 64 вадзіцелі — мужчыны ва ўзросце ад 30 да 50 гадоў. «Колькасць затрыманых нецвярозых вадзіцеляў традыцыйна ўзрастае ў рэгіёне ў суботу і нядзелю, — зазначыла Сахарчук. — У сярэднім за адзін з выхадных дзён ДАІ выяўляе ад 35 да 45 такіх выпадкаў. За мінулую нядзелю выяўлены іх значны рост, таму мы маем намер актывізаваць прафілактычную працу з вадзіцелямі і правесці мэтанакіраваныя акцыі». З пачатку 2010 года на дарогах Брэсцкай вобласці за кіраванне транспартным сродкам у п’яным выглядзе было затрымана 6.110 вадзіцеляў (на 263 менш за аналагічны перыяд Нецвярозымі вадзіцелямі ўчынена 66 ДТЗ, што на 30 менш у параўнанні з такім жа перыядам 2009 года. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За мінулыя суткі, 22 жніўня, у Брэсцкай вобласці выяўлена рэкордная колькасць вадзіцеляў, які я кіравалі транспартным сродкам у стане алкагольнага... |
|