Жаніх на ўласным вяселлі ледзь не зарэзаў бармэншу. 21.by

Жаніх на ўласным вяселлі ледзь не зарэзаў бармэншу

23.08.2010 17:01 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Здарэнне здарылася позна ўвечары 19 жніўня ў адным з баранавіцкіх кафэ, дзе праходзіла святочны вячэра з нагоды шлюбу 33-гадовага гараджаніна.

Вяселле, як і вядзецца на такіх мерапрыемствах, спявала, скакала і біла посуд. Аднак калі жанчына-бармэн папрасіла жаніха заплаціць за пабітыя шклянкі, той павёў сябе неадэкватна: спачатку выбег з кафэ, а, вярнуўшыся, накінуўся на работніцу ўстановы з нажом, — распавялі ў аддзеле крымінальнага вышуку Баранавіцкага ГАУС.

Мужчына парэзаў жанчыне твар, галаву, плячо і калені. Як адзначылі праваахоўнікі, калі б не наведвальнікі, якім, каб супакоіць мужчыну, прыйшлося ўдарыць яго па галаве бутэлькай, усё магло б скончыцца трагічна.

Гараджанін затрыманы. Мужчына, як высветлілася, стаіць на ўліку ў псіханеўралагічным дыспансеры. У дачыненні да яго 20 жніўня сьледчымі пракуратуры Брэсцкай вобласці ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле «замах на забойства».

Пацярпелая ў зараз знаходзіцца дома на бальнічным.

Падзяліцца навіной: 
intex-press.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здарэнне здарылася позна ўвечары 19 жніўня ў адным з баранавіцкіх кафэ, дзе праходзіла святочны вячэра з нагоды шлюбу 33-гадовага гараджаніна. Вяселле, як і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика